Полацк, Беларусь
20 most recent entries

Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-05-22 00:01 »
Subject:Наша слова, 20 (1067) 2012 | Камунікат.org
Security:Public

Наша слова

20 (1067) 2012

Уладзіслаў Галубок, сапр.: Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (3 (15) мая 1882, Станцыя Лясная(тар.) бел., Навагрудскі павет, Мінская губерня — 28 верасня 1937, Мінск, НКУС — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-05-11 11:21 »
Subject:За права на выбар | Камунікат.org
Security:Public

За права на выбар

Партрэты асуджаных. Плошча-2010

Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не толькі за Плошчу. Сярод пакараных — незалежны журналіст і актывіст апазіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут, прадстаўнікі анархісцкага моладзевага руху, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Да таго ж за кратамі працягвае знаходзіцца прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць краіны і масаваязачыстка пачалася менавіта 19 снежня — сілавым разгонам мірнай пратэстнай акцыі. Людзей не толькі напалохалі, збілі, пасадзілі на суткі ці аштрафавалі. Па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках за кратамі апынуліся шасцёра з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, актывісты і прыхільнікі дэмакратычнага сцэнару развіцця краіны. Закруцілася чорнае кола помсты. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-05-10 23:46 »
Subject:Новы час, 19 (291) 2012 | Камунікат.org
Security:Public

Новы час

19 (291) 2012

Тэрмін прыдатнасці. Кожную вясну ўлады Беларусі гучна прамаўляюць пра ваенныя поспехі краіны часоў Другой сусветнай вайны. Традыцыйна ладзяцца парады і шэсці з удзелам ветэранаў, моладзь запэўніваюць, што перамога СССР у 1945-м ёсць безапеляцыйным подзвігам. Згадваюцца васьмізначныя лічбы ахвяраў, мужнасць народа, зверствы фашызму. І гэты завучаны, гадамі тыражуемы сцэнар часам выглядае не зусім зразумелым на тле сучаснасці: быццам дэкарацыі ў тэатры змяніліся, а акторы са сцэны так і не сышлі. Не будзем аспрэчваць вартасць той перамогі, ставіць пад сумнеў мужнасць людзей, якія ваявалі ці з усіх сілаў імкнуліся выратаваць сваіх родных. Зразумела, усе факты расстрэлу партызанамі мірных жыхароў, загараджальныя атрады, здрады ды іншыя негераічныя плямы той вайны нельга нават спрабаваць паставіць побач з досведам дзяўчынкі, якую ў адзінаццаць гадоў вывезлі ў Нямеччыну, каб забраць яе кроў параненым. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-05-10 23:28 »
Subject:Фядотаў Феакціст, На маёй Радзіме, Беларусі... | Камунікат.org
Security:Public

На маёй Радзіме, Беларусі...

вершы, паэмы, апавяданні
Фядотаў Феакціст

Кніга Феакціста Фёдаравіча Фядотава знаёміць з паэзіяй і прозай, якія ён напісаў напачатку новага тысячагоддзя. Творчасць Фядотава прысвечана тэме сацыяльных перамен у жыцці грамадства. Ён закранае экалагічнае становішча ў нашай краіне і паказвае цесную сувязь чалавека з прыродай. У кнізе прадстаўлена і любоўная лірыка. Многія творы прысвечаны людзям, з якімі звязаў лёс. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-05-03 23:13 »
Subject:Новы час, 18 (290) 2012 | Камунікат.org
Security:Public

Новы час

18 (290) 2012

На гэтым тыдні Беларусь адзначала свята працы — Першамай. Афіцыйны прафсаюз святкаваў у цэнтрах гарадоў з шашлыкамі, танным алкаголем і мітынгамі, незалежным прафсаюзам у маёўках адмовілі. Можна сказаць, што саму наяўнасць незалежных прафсаюзаў у краіне ўлады ўспрымаюць негатыўна. Бо апошнія часта становяцца рупарам незадаволеных грамадзян. Што абмяркоўвалі сябры афіцыйнага прафсаюзу на дазволеным мітынгу ў Дзень працы? Еўрапейскія цэны і беларускія заробкі ў краіне, рост траўматызму на вытворчасці, ахову працы? Не, у Мінску старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леанід Козік асудзіў тых людзей, што заклікаюць Еўропу да санкцый супраць беларускага рэжыму, гаварыў пра падтрымку курсу дзяржавы. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-05-03 00:15 »
Subject:Літаратурная Беларусь, 4 (68) 2012 | Камунікат.org
Security:Public

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
4 (68) 2012

З гэтымі з’явамі цяпер сутыкаецца беларуская дзяржава, аднак прапанаваць якасную супрацьвагу альбо альтэрнатыву ліберальнай прапагандзе дзяржаўны ідэалагічны апарат аказаўся няздольны. За асноўны базіс дзяржаўных распрацовак быў узяты курс на захаванне і рэінкарнацыю былой савецкай спадчыны, і вельмі мала ўдзяляецца ўвагі фармаванню адэкватнай сённяшнім рэаліям ідэалогіі, адраджэнню культурніцкага і нацыянальнага чынніка ў жыцці краіны. Савецкая ідэалогія і каштоўнасці выглядаюць анахранізмам у ХХІ стагоддзі — і без пераасэнсавання, дадаткаў, новых поглядаў і канцэпцый, нягледзячы на ранейшыя поспехі і дасягненні, не жыццяздольныя. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-04-27 11:32 »
Subject:Я ствараю няўрадавую арганізацыю ў Польшчы | Камунікат.org
Security:Public

Я ствараю няўрадавую арганізацыю ў Польшчы

Даведнік для беларусаў

Умовы для дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі з’яўляюцца вельмі неспрыяльнымі вось ужо больш за пятнаццаць гадоў. Прычына палягае ў агульным стаўленні беларускіх улад да структур грамадзянскай супольнасці: цяперашні беларускі рэжым прымае ў грамадскіх аб’яднаннях амаль выключна інспіраваныя і кантраляваныя ўладамі асацыяцыі, створаныя дзяржавай па таталітарнай мадэлі савецкіх часоў. Безумоўна, актуальнаму аўтарытарнаму рэжыму ў Беларусі далёка да таталітарнага характару – але агульнае стаўленне да грамадскіх аб’яднанняў беларускія чыноўнікі грунтуюць акурат на таталітарным бачанні грамадства, у якім няма месца сапраўднай грамадзянскай супольнасці. Усе незалежныя ад дзяржаўнай улады ініцыятывы і групы ўспрымаюцца беларускімі ўладамі з насцярогай, і вельмі часта ідэнтыфікуюцца імі, як частка палітычнай апазіцыі. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]g_luck
Date:« 2012-04-15 02:44 »
Subject:Железом по костям
Security:Public

Originally posted by [info]g_luck at Железом по костям

В Полоцке стали применять давний подход к раскопкам - пригоняется бульдозер и срывает культурный слой до достаточного для построения нового здания уровня. Сейчас подобный подход применяется для проведения раскопок на Великом Посаде, в самой западной, наиболее близкой к Верхнему замку его части.

Осматривая предъюбилейный город, мы с [info]_extraneus_ увидели у стен ПГУ, в нижней части Стрелецкой улицы, новую стройплощадку. Так как проем в заборе, необходимый для движения бульдозера, не был закрыт, то мы беспрепятственно туда прошли. Практически сразу в глаза бросилось обилие костей под ногами. А потом нашлись и валяющиеся в бульдозерном отвале черепа. Два увидели просто среди мусора и уничтоженных остатков каких-то старых строений, третий торчал из земли в срезе грунта. О давности захоронений говорит то, что над останками успели вырасти и даже высохнуть большие вековые деревья. Там же, среди корней располагались части позвоночников и конечностей.

Паспорта объекта я не увидел, кто и что строит на костях, не ясно. То, что это происходит в историческом центре древнейшего города, где каждый клочок земли должен исследоваться перед тем как быть сдвинутым с места - это какое-то варварство.

+ Фотографии человеческих останков )

+ пост Сергея на тему

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-04-06 10:08 »
Subject:Новы час, 13 (285) 2012 | Камунікат.org
Security:Public

Новы час

13 (285) 2012

У сакавіку Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільнюс) правёў апытанне грамадскай думкі (метадам face-to-face interview апытана 1509 рэспандэнтаў ва ўзросце 18 гадоў і старэй). Аналітыкі НІСЭПД канстатуюць: «эканамічнае самаадчуванне беларусаў працягвае стабілізавацца. Хоць колькасць тых, чыё матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы палепшылася, усё яшчэ нашмат менш колькасці тых, чыё становішча пагоршылася, суадносіны гэтых паказчыкаў (15,3% супраць 40,4%). Паменшылася і колькасць тых, хто лічыць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе, з 87,6% у верасні да 77,2% у сакавіку. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-04-06 10:04 »
Subject:Тут і цяпер, 06-04-2012 | Камунікат.org
Security:Public

Тут і цяпер

06-04-2012

арговае сола кіраўніка Беларусі сведчыць пра тое, што яго пачынаюць палохаць абдымкі Масквы. На нарадзе па пытаннях знешней палітыкі Аляксандр Лукашэнка засведчыў сваю гатоўнасць ісці на саступкі Еўрапейскаму Саюзу, хаця ўсяляк спрабаваў гэта схаваць. Найбольш яскравым прыкладам з'яўляецца ягоная пазіцыя па пытанні вяртання амбасадараў ЕС у Беларусь: -- Мы с министром иностранных дел договорились, что мы каждую страну и каждого посла будем персонально рассматривать, в плане возвращения в Беларусь. Но это не имеет ничего общего с тем, что мы хотим воспрепятствовать возвращению послов... Это была их воля, они уехали, совершив дипломатический, политический шаг... А вот вернуться обратно -- это уж мы посмотрим, каким образом они будут возвращаться в Беларусь. Но и говорить о том, что мы их не пустим, тоже нам не следует. Нам с кем-то разговаривать надо? Надо. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]maystra
Date:« 2012-03-23 09:15 »
Subject:Гістарычная тапаграфія Полацка (гісторыя і даследаванні)
Security:Public

http://spadczyna.com/

Новае на сайце  www.spadczyna.com


У раздзеле "Даведнік" дададзена старонка Гістарычная тапаграфія Полацка, яе станаўленне і развіццё на працягу IX - XVIII стст., картаграфічныя і археалагічныя даследванні

Дадаць каментар



Poster:[info]maystra
Date:« 2012-03-21 13:01 »
Subject:Крыўцоў ручай
Security:Public

Пытанне да палачанаў:
На мапе, якую выкарыстоўвае Д. Дук (і не толькі ён адзін) у сваіх публікацыях на левым беразе Дзвіны пазначаны Крыўцоў ручай:'



У той час як на стандартных мапах у тым месцы я яго не бачу:



Ці ён такі малы і амаль перасох, што на стандартных мапах ён не пазначаны, ці ў Дука тапаграфічная памылка? Тады дзе гэты ручай знаходзіцца?

Усяго каментароў: 15 » Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-03-19 20:20 »
Subject:ТОП-100 беларускай прозы! | Камунікат.org
Security:Public

Некаторыя кажуць, што “беларуская мова – бедная мова. Потому что на беларускай мове нельзя сказать что-то великое”. Абвергнуць гэтае спрэчнае сцвярджэнне актывісты “Дзедзіча” прапаноўваюць з дапамогай складання ТОП-100 празаічных твораў на беларускай мове.У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спачатку ў адмысловай суполцы Ўкантакце будзе наладжана абмеркаванне, якія творы вартыя таго, каб апынуцца ў рэйтынгу “ТОП-100 беларускай прозы”. Кожны ахвотны можа дадаваць свае прапановы ў гэты спіс.Збор прапановаў будзе цягнуцца да 25 сакавіка. Пасля гэтага на сайце “Дзедзіча” будзе наладжана галасаванне за выбар лепшых з прапанаваных варыянтаў.Кіраўні... Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-03-02 13:48 »
Subject:Бібліятэка Беларускага Радыё Рацыя | Камунікат.org
Security:Public

Ужо колькі гадоў Радыё Рацыя, акрамя сваёй наўпроставай дзейнасці, займаецца таксама выдавецтвам. Бібліятэка Беларускага Радыё Рацыя ахоплівае аўтараў, звязаных так ці іначай з беларуска-польскім памежжам і самым радыё.Пра гэта гутарым са старшынём Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўгенам Вапам і заснавальнікам серыі “Трансгранічныя сцежкі”, Марцінам Рэмбачам (Цэнтр Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь).Яўген Вапа: Калі Радыё Рацыя развіваецца, калі Беларускае Радыё Рацыя ёсць тым праектам, які дзейнічае на польска-беларускім памежжы, то з гэтага вынікаюць і іншыя сферы дзейнасці вакол радыё. Адным з такіх напрамкаў, які мы хочам бачыць, і я хачу бачыць асабіста, ёсць праект музычных трансляцый, а другім – інтэлектуальнае аздабленне нашага радыё. Хочам, каб тыя людзі, як... Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-02-09 18:34 »
Subject:Жыццё з літаратурай, 09.02.2012 | Камунікат.org
Security:Public

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
09.02.2012

У перадачы пачуеце: у Беларусі рыхтуецца кніга памяці Віславы Шымборскай; арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца агучыў шорт-ліст; а таксама рэцэнзію на кнігу Лявона Юрэвіча “Мэмуары на эміграцыі”. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-02-09 13:30 »
Subject:Шалкевіч Віктар, Блюз Вясна | Камунікат.org
Security:Public

Блюз Вясна

песьні і вершы
Шалкевіч Віктар

"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мелёдыяў, словаў і вобразаў. Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93». З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Альбомы: "Правінцыя" (1992), "Смутны беларускі блюз" (1996), "Балады і рамансы" (1998), "Добрай раніцы" (2002), "За сто крокаў ад Вострае Брамы" (2004), "Гарадзенец прызямліўся ў Менску" (2006) і інш. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-02-05 12:36 »
Subject:Пазьняк Зянон, Цяжкі час | Камунікат.org
Security:Public

Цяжкі час

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)
Пазьняк Зянон

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага палітычнага прыгнёту і генацыду ўдалося яшчэ захаваць, зьберагчы і нават памножыць у мастацтве і літаратуры. Цалкам ліквідаванае беларускае нацыянальнае тэлебачаньне, радыё, вынішчаны беларускі друк і выдавецтвы, разбураны саюз пісьменьнікаў і творчыя арганізацыі, практычна, ліквідаванае беларускае навучаньне і беларуская школа, ктастрафічна разбурана сістэма сярэдняй адукацыі. Рэзка абнізіўся культурны і адукацыйны ўзровень моладзі, мізэрнымі сталі духоўныя запатрабаваньні людзей і, як вынік, узьнікае апатыя і бязраднасьць. (фрагмэнт) Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-02-05 12:23 »
Subject:Пазьняк Зянон, Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў | Камунікат.org
Security:Public

Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў

Адбітак з кнігі: Зянон Пазьняк. Сэсія незалежнасьці
Пазьняк Зянон

Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі. (фрагмэнт) Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-02-05 12:16 »
Subject:Пазьняк Зянон, Сэсія незалежнасьці | Камунікат.org
Security:Public

Сэсія незалежнасьці

Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)
Пазьняк Зянон

У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыкулах і публікацыях, напрыклад, у кнізе „Дэпутаты незалежнасьці”. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2010 г. (напісанай сумесна з С. Навумчыкам). Гэтае апісаньне і апавяданьне пра Сэсію Незалежнасьці адметнае тым, што зроблена чалавекам, які быў непасрэдным ўдзельнікам Сэсіі і ўсіх тых падзеяў, якім дэпутаты БНФ надавалі адпаведны змагарны і пераможны кшталт. (Прадмова, фрагмэнт) Болей...

Дадаць каментар



Poster:[info]kamunikat
Date:« 2012-02-01 15:30 »
Subject:Сяргей Вітушка "Дзінь-Дзілінь: Пара гуляць у казкі!" | Камунікат.org
Security:Public

Дзякуючы Радыё Рацыя і парталу Tuzin.FM (tuzin.fm) пабачыць свет аўдыёвыданне гэтых казак.  Казкі Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць штотыдня, пачынаючы ад суботы 4 лютага ў 10.30 па беларускім часе на хвалях FM 98,1 у Беластоку і Гродна і 99,2 FM у Брэсце і праз інтэрнэт.Вядомыя выканаўцы: паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага Радыё Рацыя ды інтэрнэт-парталу Tuzin.FM. «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.У праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» ўзялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Б... Болей...

Дадаць каментар


browse
my journal
Навігацыя
Полацк - Жывы журнал
Інфармацыя аб суполцы
Сябры
Каляндар
Далучыцца
RSS стужка
Спасылкі
Хімік - навіны
Навіны Віцебска
2goroda.by
w3.polotsk.by
polotsk.net
epolotsk.com
Надвор'е